Біяграфія
Карпіцкі Аляксандр Сяргеевіч, 1960 года нараджэння, беларус, адукацыя вышэйшая. У 1983 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці "лячэбная справа".
Карпіцкі Аляксандр Сяргеевіч з 1 жніўня 2000 года працуе на пасадзе галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя "Брэсцкая абласная бальніца". У 1998 годзе, працуючы ў практычнай ахове здароўя, Карпіцкі Аляксандр Сяргеевіч абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук па спецыяльнасці "хірургія". У 2003 годзе пастановай Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь яму прысвоена вучонае званне прафесара.
За час работы ва ўстанове аховы здароўя "Брэсцкая абласная клінічная бальніца" А.С. Карпіцкі ўнёс вялікі ўклад у развіццё аховы здароўя Брэсцкай вобласці. Укараненне ў лячэбную практыку прагрэсіўных тэхналогій, набыццё новай апаратуры і абсталявання дазволіла павысіць інтэнсіўнасць лячэбна-дыягнастычнага працэсу і якасць аказання медыцынскай дапамогі. Пры яго актыўным удзеле распрацаваны і ўкаранёны сучасныя органазахоўваючыя аперацыі на трахеі і бронхах, ангіапластычная аперацыі пры захворваннях лёгкіх, што дазволіла дамагчыся сусветнага ўзроўню аказання гэтага віду хірургічнай дапамогі. Упершыню ў вобласці ім праведзены пластычныя аперацыі на страваводзе з замяшчэннем яго страўнікам, страўнікавай трубой, тоўстай і тонкай кішкай. У 2014 годзе ім выканана першая ў Рэспубліцы Беларусь алатрансплантацыя лёгачнай артэрыі.
Пад непасрэдным кіраўніцтвам А.С. Карпіцкага пашырыўся аб'ём і даступнасць малаінвазіўных і эндаскапічных умяшаннях. Брэсцкая абласная бальніца з'явілася адной з першых у Рэспубліцы Беларусь, дзе пачалі выконвацца такія эндаскапічныя ўмяшанні як: відэатаракаскапічныя эзафагэктоміі і анатамічныя рэзекцыі лёгкіх, эндаскапічная тыроідэктамія, шунтуючыя лапараскапічныя ўмяшаннi пры атлусценні. У апошні час укаранёны эндаскапічныя методыкі лячэння вострага панкрэатыту, траўмаў стрававода, медыястыніту, што прывяло да зніжэння ў некалькі разоў смяротнасці ў гэтай групе хворых.
На базе ўстановы аховы здароўя "Брэсцкая абласная клінічная бальніца" пры ўдзеле Аляксандра Сяргеевіча актыўна развіваюцца сучасныя напрамкі аказання дапамогі насельніцтву. Адкрыліся і паспяхова функцыянуюць аддзяленні кардыяхірургіі і кардыярэанімацыі, трансплантацыі, каардынацыі забору органаў і тканак для трансплантацыі, ангіяграфічны кабінет, што прывяло да значнага змянення структуры аператыўных умяшанняў у бок павелічэння складаных і высокатэхналагічных аперацый (рэнтгена-эндаваскулярныя аперацыі на сэрцы, аортакаранарнае шунтаванне, пратэзаванне клапанаў сэрца, трансплантацыі ныркі і печані). Хірургічная актыўнасць па стацыянары дасягнула 80%, што з'яўляецца адным з лепшых паказчыкаў у краіне.
У 2022 годзе пачалося будаўніцтва новага хірургічнага корпуса.
Дзякуючы асабістай ініцыятыве А.С. Карпіцкага Брэсцкая абласная клінічная бальніца для паляпшэння фінансавага стану ўдзельнічае ў праграмах трансгранічнага супрацоўніцтва. Так, у першым праекце "Развіццё кардыялагічнай дапамогі для польскага і беларускага насельніцтва ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013" праведзена аснашчэнне ангіяграфічным комплексам SIEMENS Artis ZEE – біплан з неабходным дадатковым абсталяваннем. Аб'ём фінансавання беларускага боку праекта склаў больш за 2,1 млн. еўра са сродкаў Еўрапейскага Саюза (далей ЕС). Скончана рэалізацыя Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь 2014-2020 "Паляпшэнне эпідэміялагічнага забеспячэння ў раёне польска-беларускага прыгранічча". У выніку рэалізацыі праекта атрымана 2 363 614,46 ЕЎРА, у тым ліку са сродкаў Еўрасаюза 1 732 622,46 ЕЎРА, сафінансаванне склала 630 992 ЕЎРА.
Пад кіраўніцтвам А.С. Карпіцкага Брэсцкая абласная клінічная бальніца ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (24.10.2014).
Па выніках 2017 года ў Рэспубліканскім конкурсе "Лепшыя тавары (паслугі) Рэспублікі Беларусь" калектыву прысуджана спецыяльная ўзнагарода "Лепшы ў рэгіёне" ў намінацыі "Аказанне спецыялізаванай дапамогі даросламу і дзіцячаму насельніцтву" і арганізацыя ўнесена ў каталог Рэспублікі Беларусь і на працягу двух гадоў мае права выкарыстоўваць лагатып "Лепшыя тавары (паслугі) Рэспублікі Беларусь".
Брэсцкая абласная клінічная бальніца – першая ўстанова аховы здароўя ў Брэсцкай вобласці, якая ў ліпені 2018 года атрымала сертыфікат менеджменту якасці СТБ ISO 9001-2015, і ў 2021 годзе яго пацвердзіла.
У 2018 годзе Брэсцкая абласная клінічная бальніца ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
За работу ва ўмовах COVID-інфекцыі, высокі ўзровень інтэнсіўнасці працы і аператыўнай актыўнасці, прымяненне ў рабоце інфармацыйных тэхналогій і развіццё экспарту паслуг, у 2021 годзе Брэсцкая абласная клінічная бальніца занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару. Таксама Брэсцкая абласная клінічная бальніца стала пераможцам і ўдастоена ганаровага знака і дыплома Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.
Пад кіраўніцтвам прафесара А.С. Карпіцкага актыўна развіваецца і заахвочваецца навуковая дзейнасць. Сваімі навуковымі даследаваннямі ўнёс значны ўклад у развіццё фундаментальных асноў транспланталогіі і практычнай рэканструктыўнай хірургіі. Ім апублікавана больш за 300 навуковых артыкулаў, атрымана 15 патэнтных пасведчанняў на вынаходствы. Пад яго кіраўніцтвам паспяхова абаронена 6 (шэсць) дысертацый на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук. У цяперашні час праходзяць навучанне ў аспірантуры два супрацоўнікі бальніцы, якія рыхтуюць да абароны навуковыя работы.
Па выніках навуковай дзейнасці Саветам установай адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт", з дазволу Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з 01.08.2019 года адкрыты філіял кафедры агульнай хірургіі Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта на базе бальніцы.
З 03.01.2020 бальніца набыла афіцыйны статус Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы. У 2022 годзе УАЗ "Брэсцкая абласная клінічная бальніца" Нацыянальнай акадэміяй Рэспублікі Беларусь акрэдытавана на статус "Навуковая арганізацыя".
А. С. Карпіцкі ўзнагароджаны знакам "Выдатнік аховы здароўя" (2007), медалём "За працоўныя заслугі" (2009); прысвоена ганаровае званне "Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь" (2014). У 2021 годзе ўдастоены ганаровага звання "Чалавек года Брэстчыны 2021 у сферы аховы здароўя".
У 2023 годзе на 41 сесіі Камянецкага раённага Савета дэпутатаў XXVIII склікання А.С. Карпіцкаму прысвоена званне "Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна". Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу VII і VIII скліканняў.